Пошук

14.07.2021 17:52   Паводле: Vatican News
Фота: AP Photo / Riccardo De Luca

Кіраўнік прэс-службы Святога Пасаду Матэо Бруні пацвердзіў, што 14 ліпеня раніцай Святы Айцец быў выпісаны з Універсітэцкай клінікі імя Агостыно Джэмэллі.

«Перш, чым вярнуцца ў Дом святой Марты ў Ватыкане, Папа Францішак адправіўся ў базыліку Санта-Марыя-Маджорэ, дзе перад абразом Маці Божай Salus Populi Romani падзякаваў за поспех аперацыі, узнёсшы да Яе малітву за ўсіх хворых, асабліва за тых, з кім сустракаўся ў дні шпіталізацыі», — гаворыцца ў афіцыйнай заяве, якую цытуе Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

Пантыфік правёў у клініцы Джэмэллі дзесяць сутак. 4 ліпеня каля поўначы Святы Пасад распаўсюдзіў паведамленне, у якім гаварылася, што Папу Францішку была зроблена планавая аперацыя на кішэчніку. Хірургічнае ўмяшанне працягвалася каля трох гадзін.

З моманту абрання на Пасад святога Пятра ў сакавіку 2013 года Папа Францішак, нягледзячы на салідны ўзрост, рэдка звяртаўся па сур’ёзную медыцынскую дапамогу.

Увесну 2018 года ён перанёс аперацыю па выдаленні катаракты. У апошні раз моцнае недамаганне ўзнікла ў Пантыфіка на пачатку студзеня ў сувязі з ішыялгіяй. Тады ён нават быў вымушаны адмяніць некаторыя важныя мерапрыемствы.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа