Пошук

11.06.2021 15:02   Паводле: Vatican News
Ілюстрацыйнае фота з адкрытых крыніц

Кіраўнік прэс-службы Святога Пасаду Матэо Бруні апублікаваў заяву па Беларусі, якая стала адказам на шматлікія запыты журналістаў.

Са зместам заявы знаёміць Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

«Святы Пасад працягвае ўважліва сачыць за развіццём сітуацыі ў Беларусі і крокамі, якія робяцца рознымі зацікаўленымі суб’ектамі, захоўваючы прыхільнасць да дасягнення дэмакратычных і мірных шляхоў рэалізацыі законных патрабаванняў беларускага народа», — гаворыцца ў афіцыйнай заяве каіраўніка ватыканскай прэс-службы.

Vatican News нагадвае, што 16 жніўня 2020 г. падчас нядзельнай сустрэчы з вернікамі Пантыфік асабіста выказаўся адносна падзей у Беларусі. «Мае думкі кірую да дарагой Беларусі. З вялікай увагай сачу за сітуацыяй, якая склалася пасля выбараў у краіне. Заклікаю да дыялогу, спынення гвалту, паважання справядлівасці і права. Давяраю ўсіх беларусаў апецы Багародзіцы, Каралевы супакою», — сказаў тады Папа Францішак.

Абноўлена 11.06.2021 15:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.