Пошук

05.05.2021 11:13   Паводле: Vatican News
Ілюстрацыйная выява. Калаж: medium.com

4 мая праз Сусветную сетку малітвы Папа Францішак паведаміў, што месяц май прысвеціць малітоўнай інтэнцыі за людзей, адказных за фінансы.

Па словах Пантыфіка, якога цытуе Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, «у час, калі рэальная эканоміка, якая стварае працоўныя месцы, перажывае крызіс, бо вельмі шмат людзей не маюць працы, фінансавыя рынкі гіпертрафіраваныя» так, як ніколі раней.

«Які ж далёкі свет фінансаў ад жыцця большасці людзей!» — заўважыў Святы Айцец.

Як падкрэсліў Папа Францішак, «калі фінансы не рэгуляваць, яны становяцца чыстай спекуляцыяй, кіраванай манетарнай палітыкай», што непрымальна і небяспечна.

«Фінансавая спекуляцыя павінна строга рэгулявацца, каб бедным ізноў не давялося расплачвацца за яе наступствы. Спекуляцыя — я хачу падкрэсліць гэты тэрмін»,— сцвердзіў Святы Айцец.

«Няхай жа фінансы стануць прыладай служэння, прыладай служэння людзям і клопату пра супольны дом! Мы яшчэ маем час для таго, каб распачаць працэс глабальных перамен і стварэння іншай эканомікі — больш справядлівай, інклюзіўнай, устойлівай», — сказаў Святы Айцец.

«Зробім гэта! І будзем маліцца, каб людзі, адказныя за фінансы, супрацоўнічалі з урадамі з мэтай урэгулявання фінансавай сферы і абароны грамадзян ад звязаных з гэтым пагроз», — агучыў сваю малітоўную інтэнцыю Папа Францішак.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа