Пошук

19.04.2021 11:07   Паводле: Vatican News / Пераклад і адаптацыя: Валянціна Грамыка / Catholic.by
Фота AP

18 красавіка ў Ватыкане падчас малітвы «Уладарка Неба» Папа Францішак заклікаў вернікаў з усяго свету маліцца аб міры ва Украіне.

«Я з вялікай трывогай сачу за падзеямі ў некаторых рэгіёнах на ўсходзе Украіны, дзе ў апошнія месяцы пачасціліся выпадкі парушэння рэжыму спынення агню, і з глыбокай занепакоенасцю адзначаю павелічэнне ваенннай актыўнасці», — адзначыў Пантыфік, словы якога прыводзіць руская рэдакцыя парталу Vatican News.

«Я настойліва прашу не дапусціць эскалацыі напружанасці і прыняць захады, здольныя ўмацаваць узаемны давер і спрыяць прымірэнню і міру, якія так патрэбны і такія жаданыя.Прымем блізка да сэрца цяжкую гуманітарную сітуацыю, у якой апынуліся мясцовыя жыхары: я выказваю ім сваю духоўную блізкасць і прашу вас памаліцца за іх», — заклікаў Святы Айцец і разам з пілігрымамі, сабранымі на плошчы Святога Пятра, памаліўся «Вітай, Марыя…».

Нагадаем, у сакавіку на ўсходзе Украіны аднавіліся баявыя дзеянні. Перамір’е было сарвана, пачаліся абстрэлы і сутыкненні, якія вядуць да гібелі людзей. У канцы сакавіка The New York Times са спасылкай на неназваную крыніцу паведаміла, што да мяжы з Украінай накіраваны прыкладна чатыры тысячы расійскіх вайскоўцаў. Як паведамляе rbc.ru, 6 красавіка ўкраінскія ўзброеныя сілы аб’явілі зборы падраздзяленняў тэрытарыяльнай абароны. У той жа дзень расійскі міністр абароны Сяргей Шайгу аб’явіў аб праверцы баегатоўнасці арміі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця