Пошук

15.04.2021 16:39   Vatican News
Ілюстрацыйнае фота: ospedalebambinogesu.it

14 красавіка навукоўцы ватыканскай педыятрычнай клінікі Bambino Gesù апублікавалі паведамленне, у якім інфармуюць пра важнае даследаванне аб паходжанні ракавага працэсу.

Як перадае беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, даследчыкі выявілі ўзаемасувязь дысбалансу паміж цыклінам D і бялком Амбра 1 і паскарэннем фармавання розных відаў пухлін.

Даследаванне аб паходжанні ракавага працэсу навукоўцы ватыканскай педыятрычнай клінікі праводзілі ў супрацоўніцтве з рымскім універсітэтам Tor Vergata і іншымі даследчымі цэнтрамі Еўропы і ЗША.

Амбра 1 — гэта малекула, здольная кантраляваць жыццяздольнасць іншых малекул. Калі яна пашкоджана або яе колькасць у ракавых клетках нізкая, што адбываецца вельмі часта, узровень цыкліна D назапашваецца, клеткі пачынаюць дзяліцца хутчэй і запускаецца працэс з’яўлення ракававых мас.

Навуковае даследаванне, якое праводзілася на працягу 25 гадоў, адкрывае шлях да спецыфічнага метаду тэрапіі, якая заключаецца ў запавольванні сістэмы самаабароны хворых клетак аж да іх поўнага самазнішчэння.

Высокая хуткасць дзялення ракавых клетак утварае шэраг памылак у іх ДНК, якія паступова карэктуюцца сістэмай энзімаў, прысутных ва ўсіх клетках чалавечага цела, што дазваляе ім выжываць і множыцца. Але, калі працэс карэкцыі запаволіць, у хворых клетках будзе назапашвацца столькі дэфектаў, што яны пачнуць самазнішчацца. Тэрапія была паспяхова выпрабавана на клеткавых і жывёльных мадэлях.

Розніца ўзроўню цыкліна D і Амбра 1 была адзначана асабліва ў ракавых пухлінах лёгкіх, у саркомах. Цяпер у гэтым напрамку вывучаюцца меланома і медулабластома.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.