Пошук

26.03.2021 11:06   Паводле: Vatican News / Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

24 сакавіка Папа Францішак абнародаваў motu proprio, у якім падкрэслівае, што «ўстойлівая эканамічная будучыня патрабуе сёння, сярод іншых рашэнняў, прыняцця мер, якія датычаць заработнай платы работнікаў».

Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, Святы Айцец пастанавіў скараціць заработную плату кардыналаў, кіраўнікоў дыкастэрый Святога Пасаду, святароў і законнікаў, якія знаходзяцца на службе Апостальскай Сталіцы.

Святы Айцец прыняў пастанову «прапарцыянальна і на нявызначаны час» скараціць зарплату кардыналаў на 10%, кіраўнікоў і сакратароў дыкастэрый — на 8%, святароў, законнікаў і законніц, якія працуюць у структурах Апостальскай Сталіцы — на 3%.

Акрамя таго, усім супрацоўнікам Святога Пасаду, у тым ліку вышэйпералічаным, з 1 красавіка 2021 г. па 31 сакавіка 2023 г. будзе замарожана надбаўка за працоўны стаж. Выключэннем стануць свецкія работнікі ад першага да трэцяга ўзроўню, тыя, якія маюць самую нізкую зарплату.

Адзначаецца, што Святы Айцец не хоча звяртацца да практыкі скарачэння персаналу, але актуальная сітуацыя патрабуе змяншэння выдаткаў, адсюль такое рашэнне.

На працягу апошніх гадоў эканамічная сістэма Святога Пасаду характарызуецца дэфіцытам. На сітуацыю негатыўна паўплывала і пандэмія, даходы значна знізіліся. Прынятыя меры накіраваны на забеспячэнне эканамічнай устойлівасці, неабходнай для місіі кіраўнічых структур Касцёла.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.