КАНГРЭГАЦЫЯ БОЖАГА КУЛЬТУ І ДЫСЦЫПЛІНЫ САКРАМЭНТАЎ
Прат. № 597/20
ДЭКРЭТ
У сувязі з абставінамі, звязанымі з пашырэннем у свеце пандэміі, на моцы паўнамоцтваў, дадзеных гэтай Кангрэгацыі Святым Пантыфікам ФРАНЦІШКАМ, з вялікай прыхільнасцю ставімся да таго, каб мясцовыя ардынарыі, зважаючы на трыванне цяжкой сітуацыі ў выніку паўсюднай заразы COVID-19, толькі ў гэтым годзе ў перыяд Нараджэння Пана маглі дазваляць прэзбітэрам, якія знаходзяцца ў іх дыяцэзіях, цэлебраваць чатыры Імшы ў дзень Нараджэння Пана, у дзень Святой Багародзіцы Марыі, а таксама ў дзень Аб’яўлення Пана, калі гэта будзе здавацца неабходным для дабра вернікаў, заўсёды захоўваючы тое, што павінна захоўвацца згодна з правам, асабліва што датычыць прадпісанняў канона 951.
Супярэчныя пастановы не маюць моцы.
У сядзібе Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў,
16 снежня 2020 г.
Кардынал Рабэр Сара, Прэфект
+ Артур Рош, Арцыбіскуп-сакратар