Пошук

25.11.2020 17:52   Паводле: Vatican News

Папа Францішак пажадаў вернікам плённага перыяду Адвэнту, заклікаючы заставацца пераканаўчымі сведкамі збаўчай праўды Хрыста. 29 лістапада ў Касцёле — Першая нядзеля Адвэнту.

Словы Пантыфіка прыводзіць беларуская рэдакцыя парталу Vatican News. «Праз некалькі дзён распачнецца Адвэнт. Радаснае чаканне прыйсця Збаўцы, які стаў чалавекам, падобным да нас, няхай напоўніць сэрцы надзеяй і мірам. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя, якую будзеце ўшаноўваць у вашых касцёлах, цэлебруючы Рараты, суправаджае вас на шляху да Нараджэння Божага Сына», — сказаў Папа на заканчэнне агульнай аўдыенцыі 25 лістапада.

Пантыфік нагадаў пра ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету, якая адзначалася ў мінулую нядзелю.

Па яго словах, яна дапамагае ўсвядоміць, што «Хрыстус вызваліў нас ад улады цемры, каб увесці ў сваё Валадарства і зрабіць пераканаўчымі сведкамі збаўчай праўды».

«Хрыстус, які валадарыць з крыжа, няхай суцяшае вас у хвіліны выпрабаванняў і пакут, адкрываючы сэрцы кожнага на надзею», — сказаў Святы Айцец.

Абноўлена 02.12.2020 19:57
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця