Пошук

06.10.2020 16:50   Паводле: Vatican News
Ілюстрацыйнае фота / АР

Святы Айцец прызначыў прэфекта Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця кардынала Кэвіна Фарэла старшынёй Камісіі па справах сакрэтнага характару.

Як паведаміла беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, сакратаром новай структуры быў прызначаны арцыбіскуп Філіпо Янонэ, старшыня Папскай рады інтэрпрэтацыі заканадаўчых тэкстаў. Членамі Камісіі будуць генеральны сакратар Губернатарата Дзяржавы Ватыкан біскуп Фернандо Вэрхэс Альсага, Старшыня Адміністрацыі маёмасці Апостальскай Сталіцы (APSA) біскуп Нунцыё Галанціна, а таксама прэфект Сакратарыяту па эканамічных пытаннях кс. Хуан Антоніё Герэра Алвэс.

Камісія будзе вызначаць у кожным канкрэтным выпадку, якія акты эканамічнага характару павінны стаць сакрэтнымі.

Стварэнне такога органу прадугледжана новымі «Правіламі празрыстасці, кантролю і канкурэнцыі дзяржаўных кантрактаў Святога Пасаду і Дзяржавы Ватыкан», апублікаванымі ў чэрвені 2020 г. У артыкуле 4 гэтага Кодэксу падрадаў, зацверджанага Папам, гаворыцца, што заканадаўства прымяняецца да ўсіх дзяржаўных кантрактаў, за выключэннем некаторых выпадкаў. Кантролем і наглядам у такіх паасобных выпадках і будзе займацца створаная Камісія.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.