Пошук

27.08.2020 15:34   Паводле: Vatican News
Фота: Папа і Вялікі імам Аль-Азхар падчас падпісання Дэкларацыі аб братэрстве / Crux Now

Біскуп Дамэніко Пампілі, пастыр дыяцэзіі Рыеці ў Італіі, сказаў, што ў бліжэйшы час павінна з’явіцца трэцяя энцыкліка Папы Францішка, прысвечаная тэме міжчалавечага братэрства.

Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, іерарх анансаваў новы дакумент Пантыфіка падчас цырымоніі падпісання ліста аб стварэнні Камітэта па арганізацыі святкаванні 800-годдзя манаскага Правіла Ордэна Меншых Братоў і стварэння святым Францішкам першых ясляў Божага Нараджэння ў Грэча.

Па словах біскупа Пампілі, энцыкліка будзе звязана з Дэкларацыяй аб братэрстве паміж людзьмі, міры ў свеце і агульным суіснаванні, якую Папа і Вялікі імам Аль-Азхар падпісалі ў Абу-Дабі 4 лютага 2019 г.

У ёй рашуча асуджаецца тэрарызм і насілле, гучыць заклік да пашырэння талерантнасці і міру ў свеце, абароны правоў кожнага чалавека, асабліва жанчын і дзяцей.

Анансаваны дакумент стане трэцяй энцыклікай Папы Францішка пасля Lumen fidei («Святло веры», 2013) і Laudato si’, прысвечанай клопату пра супольны дом (2015). Акрамя трох энцыклік, Пантыфік выдаў пяць Апостальскіх адгартацый: Evangelii gaudium («Радасць Евангелля», 2013), Amoris laetitia («Радасць любові», 2016), Gaudete et exsultate («Радуйцеся і весяліцеся», 2018), Christus vivit («Хрыстус жыве», 2019) і Querida Amazonia («Умілаваная Амазонія», 2020).

Абноўлена 27.08.2020 16:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця