Пошук

26.08.2020 14:17   Паводле: Vatican.va / Пераклад і адаптацыя: Мікола Гракаў / Catholic.by
Фота: Ansa

Прэфектура Папскага Дома інфармуе, што ў сераду 2 верасня зноў пачнуць адбывацца агульныя аўдыенцыі Святога Айца з удзелам вернікаў.

Адпаведнае паведамленне было апублікавана 26 жніўня прэс-службай Святога Пасаду.

У адпаведнасці з санітарнымі прадпісаннямі ўладаў, аўдыенцыі ў верасні будуць адбывацца на двары святога Дамаса Апостальскага палацу ў 9.30.

У іх змогуць браць удзел усе жадаючыя без уваходных білетаў. Уваход будзе адкрыты з 7.30 з боку Бронзавай брамы (з правага боку каланады на плошчы Святога Пятра).

Нагадаем, што апошняя агульная аўдыенцыя Папы Францішка з удзелам вернікаў адбылася 26 лютага на плошчы Святога Пятра, пасля чаго ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй Папа звяртаўся да вернікаў з бібліятэкі Апостальскага палацу.

Абноўлена 26.08.2020 14:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.