Пошук

13.07.2020 13:04   Паводле: Vatican News

Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі», якая 12 ліпеня прайшла ў Ватыкане, Пантыфік пракаментаваў рашэнне аб змене статусу сабора святой Сафіі ў Стамбуле.

Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, Папа нагадаў, што ў другую нядзелю ліпеня адзначаецца Міжнародны дзень мора. Ён прывітаў усіх працаўнікоў марской сферы, асабліва тых, хто знаходзіцца далёка ад сваіх блізкіх і сваёй краіны.

«Мора скіроўвае мае думкі далёка, у Стамбул. Я думаю пра сабор святой Сафіі, і я вельмі засмучаны», — сказаў пастыр паўсюднага Касцёла.

10 ліпеня Дзяржсавет Турцыі адмяніў рашэнне ўраду краіны ад 1934 г. аб змене статусу сабора св. Сафіі ў Стамбуле — тады ён з мячэці ператварыўся ў музей.

Цяпер ён зноў будзе выкарыстоўвацца як мусульманская святыня.

Сабор св. Сафіі быў пабудаваны ў 537 г. На працягу дзевяці стагоддзяў ён лічыўся адным з самых вялікіх храмаў у свеце, а пасля заваявання горада туркамі стаў галоўнай мячэццю асманскай дзяржавы. У 1934 г. атрымаў статус музея, а ў 1985 г. быў прызнаны помнікам сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця