Пошук

09.06.2020 10:01   Паводле: Vatican News / Пераклад і адаптацыя: Мікола Гракаў / Catholic.by
Фота: AFP / LaPresse

У нядзелю 14 чэрвеня, калі ў Італіі і ў некаторых іншых краінах адзначаецца ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, Святы Айцец будзе цэлебраваць святую Імшу пры алтары ватыканскай базылікі святога Пятра.

Як паведаміла італьянская рэдакцыя парталу Vatican News, на гэтай святой Імшы, цэлебрацыю якой узначаліць Папа Францішак, будуць прысутнічаць каля 50-і вернікаў.

Урачыстая святая Імша ў базыліцы святога Пятра, якая будзе транслявацца анлайн, распачнецца ў 10.45 па мінскім часе і завершыцца выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту з Эўхарыстычным благаслаўленнем.

Летась Святы Айцец цэлебраваў урачыстую святую Імшу на Божае Цела перад уваходам у касцёл Маці Божай Суцяшальніцы ў адным з рымскіх кварталаў, а ў 2018 годзе — на плошчы перад касцёлам святой Монікі ў Остыі.

З 2013 па 2017 год папскія цэлебрацыі ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста праходзілі ў базыліцы святога Яна на Латэране, а пасля іх адбывалася Эўхарыстычная працэсія па вуліцах Вечнага горада да катэдры Святой Марыі Вялікай.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.