20 мая была паведамлена новая дата 52-а Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса ў Будапешце. Ён пройдзе з 5 па 12 верасня 2021 г.
Як паведамлялася раней, прычынай пераносу форуму стала пандэмія каранавірусу.
Дата, прапанаваная венгерскім арганізацыйным камітэтам, была зацверджана Святым Пасадам, пра што інфармуе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.
У красавіку Прэс-служба Святога Пасаду паведаміла пра перанос Кангрэса на верасень наступнага года.
Тэмай форуму, першапачаткова запланаванага на 13–20 верасня 2020 г., сталі словы Псальму 87 (86), 7: «У табе ўсе крыніцы мае». Яны паказваюць на самы важны арыенцір у жыцці хрысціяніна, якім з’яўляецца Езус у Эўхарыстыі. Чакаецца, што Папа прыме ўдзел у апошніх двух днях сустрэчы.
Эўхарыстычныя кангрэсы праходзяць раз на чатыры гады. Яны праводзяцца ў Касцёле з канца ХІХ ст. Першы прайшоў у французскім горадзе Ліль у 1881 г, а апошні — 25–31 студзеня 2016 г. у філіпінскім Себу