Пошук

03.03.2020 15:26   Паводле: Vatican News
Ілюстрацыйная выява: signis.net

Папа заклікаў католікаў ва ўсім свеце з 16 па 24 мая ўзяць удзел у экалагічнай ініцыятыве Тыдзень Laudato si, прымеркаванай да пяцігоддзя публікацыі яго аднайменнай энцыклікі.

«Які свет мы жадаем пакінуць тым, хто прыйдзе пасля нас, падрастаючаму пакаленню?» — кіруючыся гэтым пытаннем, Папа вырашыў абвясціць аб правядзенні акцыі, далучыцца да якой запрашаюцца каталіцкія парафіі, манаскія супольнасці, дыяцэзіі, навучальныя ўстановы і іншыя структуры, інфармуе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

«Гэта будзе сусветная кампанія з нагоды пяцігоддзя энцыклікі Laudato si, прысвечаная клопату пра супольны дом. У чарговы раз заклікаю неадкладна адказаць на экалагічны крызіс, на плач зямлі і бедных, якія больш не могуць чакаць.

Будзем жа клапаціцца пра стварэнне, дар нашага добрага Бога Стварыцеля! Адзначым разам Тыдзень Laudato si’ — сказаў Святы Айцец у сваім спецыяльным відэапасланні.

Ініцыятыва пройдзе пад патранатам Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. У яе межах каталіцкія супольнасці закліканы прааналізаваць свае дзеянні на карысць аховы навакольнага асяроддзя і зрабіць наступныя крокі ў гэтым кірунку.

Рэкамендацыі і матэрыялы для арганізацыі Тыдня змешчаны на шматмоўным рэсурсе Laudatosiweek.org.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа