Ажывіць веру ў рэальную прысутнасць Езуса ў Эўхарыстыі заклікаў вернікаў Святы Айцец, вітаючы іх 19 чэрвеня на агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.
«Дарагія браты і сёстры, урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якую мы будзем адзначаць, — гэта асаблівая магчымасць абнавіць нашу веру ў сапраўдную прысутнасць Пана ў Эўхарыстыі.
Няхай цэлебрацыя святой Імшы, эўхарыстычная адарацыя і працэсіі па вуліцах гарадоў і вёсак стануць сведчаннем нашай хвалы і прыхільнасці Хрысту, Які дае нам сваё Цела і Кроў, сілкуючы нас сваёй любоўю і робячы нас удзельнікамі свайго жыцця ў славе Айца.
Няхай Яго благаслаўленне заўсёды суправаджае вас!», — перадае словы Пантыфіка Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.