Пошук

14.06.2019 16:53   Паводле: Зміцер Лупач / Сatholicnews.by / Фота: Леанід Юрык / Сatholicnews.by

Асвячэнне новага месца культу ў Гарадзішчы (Докшыцкі дэканат, Віцебская дыяцэзія) адбылася 13 чэрвеня, у дзень святога Антонія. Яго здзейсніў Генеральны вікарый Віцебскай дыяцэзіі ксёндз прэлат Францішак Кісель.

Таксама, як паведамляе партал Віцебскай дыяцэзіі Сatholicnews.by, Генеральны вікарый удзяліў сакрамэнт канфірмацыі 21 верніку.

Парафіяне сустрэлі святароў перад капліцай, уваход у якую быў прыгожа аздоблены пялёсткамі кветак. На ўрачыстасць прыбылі кс. Францішак Кісель у якасці прадстаўніка біскупа Віцебскага, кс. Алег Півавар — пробашч парафіі ў Ваўкалаце, да якой належыць Гарадзішча, і кс. Павел Самсонаў — пробашч з Дунілавіч, які паходзіць з ваўкалацкай парафіі.

На пачатку Імшы ксёндз прэлат Францішак Кісель пасля малітвы асвяціў будынак капліцы. Святыня была цалкам запоўнена вернікамі.

Пасля гаміліі, якую прамовіў кс. Павел Самсонаў, Генеральны вікарый удзяліў групе вернікаў сакрамэнт канфірмацыі.

Капліца была перабудавана з былой калгаснай канторы. Алтар падаравалі айцы піяры з Ліды, канфесіянал капліца атрымала з касцёла св. Антонія Падуанскага ў Паставах, табэрнакулюм падаравала парафія Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы. Гэтая ж парафія падаравала і два кленчнікі і Крыжовы шлях. Усе гэтыя рэчы раней знаходзіліся ў капліцы гэтай парафіі.

Завяршылася ўрачыстасць благаслаўленнем, якое кс. Францішак удзяліў вернікам як афіцыйны прадстаўнік біскупа Віцебскага.

Абноўлена 14.06.2019 22:45
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.