Вядома, што Касцёл і яго структуры не з’яўляюцца камерцыйнымі ўстановамі, у тым ліку і інтэрнэт-партал Каталіцкага Касцёла на Беларусі. Рэдакцыя парталу Catholic.by цалкам утрымліваецца за кошт ахвяраванняў вернікаў.
На што ідуць сабраныя сродкі? Сакрэту тут няма. Гэта аплата сервера, інтэрнэту і тэлефонаў, зарплата супрацоўнікаў, а таксама выплата падаткаў. Гэта таксама тэхніка, якая патрабуе абслугоўвання і мадэрнізацыі. Гэта транспартныя выдаткі і нават проста звычайная гарбата.
Ад імя рэдакцыі парталу Catholic.by хачу выказаць шчырую падзяку ўсім тым, хто, нягледзячы на сціплыя сродкі, якіх не заўсёды хапае нават на забеспячэнне ўсіх уласных патрэбаў, тым не менш знаходзіць жаданне і магчымасць дапамагчы нам.
Мы ўдзячныя кожнаму з вас за кожны рубель, які вы ахвяруеце на дзейнасць рэдакцыі парталу Каталіцкага Касцёла на Беларусі. Мы молімся за вас і за вашых родных і блізкіх, просячы аб патрэбных ласках і дарах, каб Усемагутны Бог аддзячыў за вашую ахвярнасць.
Я жадаў бы заахвоціць да добрай справы і іншых вернікаў, якія яшчэ не ведаюць пра магчымасць дапамагчы парталу Catholic.by у яго евангелізацыйным служэнні.
Кожны рубель, які вы ахвяруеце, пералічыўшы на рахунак або паклаўшы ў скарбонку з надпісам Catholic.by у адным з касцёлаў, паслужыць Божай справе.
Маем надзею, што Бог, карыстаючыся намі як сваёй прыладай, зможа здзейсніць яшчэ больш цудаў у сучасным свеце, які так моцна патрабуе Яго Слова і Яго прысутнасці. Удасканальваючы і развіваючы гэтую прыладу, мы імкнемся супрацоўнічаць з нашым Стварыцелем у Ягонай справе.
Дзякуем усім, хто сваімі ахвяраваннямі далучаецца да выканання Божага наказу:
«Ідзіце па ўсім свеце і абвяшчайце Евангелле ўсялякаму стварэнню»
(Мк 16, 15).
Ахвяраваць сродкі на справу евангелізацыі і ўтрыманне парталу Касцёла на Беларусі Catholic.by можна ў электронным выглядзе ТУТ>>>, а таксама праз скарбонкі ў касцёлах у Нясвіжы, Свіры, Будславе, Гродне (катэдральная базыліка св. Францішка Ксавэрыя) і ў Мінску (архікатэдра Найсвяцейшага Імя Марыі, касцёл св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл), касцёл Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы, касцёл Маці Божай Будслаўскай каля ст. м. «Каменная Горка»).