Пошук

09.05.2019 15:35   Тэкст і фота: Мікола Гракаў / Catholic.by
Стоп-кадр з відэа www.ont.by

9 мая многія вернікі Каталіцкага Касцёла на Беларусі ўшаноўваюць памяць ахвяраў і моляцца за ўсіх палеглых у жудаснай бойні Другой сусветнай вайны.

Дзень Перамогі — гэта перадусім дзень памяці, якую неабходна захаваць і перадаць наступным пакаленням, каб больш ніколі не дапусціць жудасцяў вайны на роднай зямлі. У гэты дзень вернікі ўзносяць малітвы аб міры, а таксама ўспамінаюць усіх тых, хто аддаў сваё жыццё ў змаганні з нялюдскім нацызмам, што прынёс столькі болю і пакут не толькі роднай Беларусі, але і ўсім народам Еўропы.

Памятныя мерапрыемствы праходзяць у гарадах, мястэчках і вёсках, і шмат дзе ў іх бяруць удзел прадстаўнікі каталіцкага духавенства.

У г.п. Свір Мядзельскага раёна Мінскай вобласці па запрашэнні мясцовай улады ў памятным мерапрыемстве, што прайшло каля помніка ахвярам Другой сусветнай вайны, узяў удзел дэкан Мядзельскі кс. канонік Багуслаў Маджэеўскі. Разам са сваімі парафіянамі ён усклаў кветкі да помніка на Свірскай горцы, а таксама ўзначаліў цэлебрацыю св. Імшы ў касцёле св. Мікалая, біскупа, у якой маліўся аб міры і аб вечным жыцці для ахвяраў вайны.

 

У сталіцы нашай краіны на мемарыяльным мерапрыемстве з удзелам прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі Каталіцкі Касцёл прадставілі Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр, а таксама Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі і кс. канонік Францішак Рудзь, пробашч мінскай парафіі Маці Божай Будслаўскай.

Разам з іншымі ўдзельнікамі мерапрыемства, сярод якіх былі таксама прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы на чале з Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, яны ўсклалі кветкі да манумента на плошчы Перамогі ў Мінску.

Стоп-кадр з прамой трансляцыі www.tvr.by

Абноўлена 09.05.2019 16:45
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.