Пошук

01.05.2019 11:35   Тэкст і фота: Мікола Гракаў / Catholic.by

У першы дзень веснавога месяца мая, асаблівым чынам прысвечанага ў каталіцкай традыцыі Панне Марыі, у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай распачалася сустрэча прадстаўнікоў рухаў і супольнасцяў Касцёла на Беларусі.

У Будслаў ужо прыбыў біскуп Юрый Касабуцкі, які стаў ініцыятарам правядзення гэтай сустрэчы.

У сустрэчы ў Будславе бяруць удзел прадстаўнікі рухаў Focolari, «Маці ў малітве», «Легiён Марыi», супольнасцi «Каштоўная пярлiна» i «Хатнi Касцёл», руху «Святло-Жыццё», Шанштацкага руху, Апостальства дапамогi душам чысцовым, Таварыства Маці Божай Апякункі добрай смерці, Equipes Notre-Dame (супольнасць Маці Божай), «Сужэнскія сустрэчы», «Неакатэхуменальны шлях» i iншых рэлігійных супольнасцяў і груп.

   

 

Абноўлена 01.05.2019 13:10
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа