Пошук

30.04.2019 15:55   Тэкст: кс. Аляксандр Ашмянчук CSMA / Catholic.by

28 красавіка, у другую Велікодную нядзелю, у парафіі Маці Божай Ружанцовай у Мінску (Лошыца), дзе будуецца санктуарый Божай Міласэрнасці, адбылася ўрачыстасць з нагоды свята Божай Міласэрнасці.

Свята распачалося святой Імшой у капліцы, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі з удзелам шматлікіх гасцей і сяброў парафіі.

Пасля Імшы біскуп сардэчна падзякаваў усім, хто прычыніўся да гэтага свята, айцам міхалітам, якія працуюць у лошыцкай парафіі, і парафіянам.

Асаблівыя словы падзякі і апладысменты атрымаў парафіяльны дзіцячы хор «Міхалкі», які ўпрыгожыў урачыстасць сваім спевам.

На заканчэнне быў адспяваны Вяночак да Божай Міласэрнасці і прачытаны Акт прысвячэння нашай Бацькаўшчыны Божай Міласэрнасці.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця