Пошук

24.04.2019 16:17   Тэкст: а. Аляксандр Махнач SP / Фота: www.pijarzy.pl, web.facebook.com/pijarzy/ / Catholic.by
Капітульныя айцы

З 23 па 27 красавіка ў піярскім цэнтры «Вера і культура» ў Хэбдаве каля Кракава (Польшча) адбываецца капітул Польскай правінцыі Ордэна піяраў. У ім прымаюць удзел 40 піяраў з усёй правінцыі, а таксама прадстаўнікі піярскіх супольнасцяў з Беларусі і Чэхіі, якія ўваходзяць у склад Польскай правінцыі Ордэна.

З Беларусі ў капітуле ўдзельнічаюць а. Вітольд Пяцельчыц SP, рэктар піярскага калегіума і пробашч парафіі ў Шчучыне, і а. Андрэй Агель SP, настаяцель піярскай супольнасці і пробашч парафіі ў Лідзе.

У Велікодны панядзелак капітульныя пасяджэнні папярэдзіў дзень засяроджання капітульных айцоў, які правёў а. Кшыштаф Дырэк SІ.

Згодна з піярскімі статутамі, правінцыяльны капітул адбываецца раз на чатыры гады і мае на мэце ацэнку папярэдняга чатырохгоддзя, выбар новага Правінцыяльнага настаяцеля (правінцыяла), зацверджанне новай Правінцыяльнай кангрэгацыі, планаванне задач на будучыню.

Сёлетні капітул праходзіць пад дэвізам «У Тваіх руках».

З аднаго боку, такі дэвіз падкрэслівае давер Богу і даручэнне Яму ўсяго піярскага мінулага, сучаснасці і будучыні. З іншага боку, ён нагадвае ўсім піярам у правінцыі, што кожны з іх пакліканы да супольнага будавання і рэалізацыі піярскай харызмы з клопатам і адказнасцю, бо гэта сапраўды складанае заданне.

24 красавіка падчас пленарнага пасяджэння капітульныя айцы выбралі новага Правінцыяльнага настаяцеля, якім стаў а. Матэуш Піндэльскі SP. Айцец правінцыял абярэ новую Правінцыяльную кангрэгацыю (Орган кіравання правінцыяй), якая скадаецца з чатырох асістэнтаў, і прадставіць кандыдатаў Правінцыяльнаму капітулу, які павінен прагаласаваць за кожнага кандыдата на пасаду асістэнта і зацвердзіць іх.

У адной з частак пасяджэння капітула прымуць удзел таксама прадстаўнікі свецкіх піярскіх супрацоўнікаў, моладзь і члены Брацтва пабожных школаў.

Ad maius pietatis incrementum — Для большага ўзрастання пабожнасці!

На лагатыпе: сёлетні дэвіз капітула

Абноўлена 24.04.2019 17:19
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа