Пошук

22.04.2019 22:41   Catholic.by

Ксёндз доктар Аляксандр Улас сыходзіць з пасады дырэктара «Радыё Марыя». З гэтай нагоды святар звярнуўся са словам да слухачоў.

«Два з паловай гады працягвалася мая прыгода з праектам „Радыё Марыя“, — адзначыў кс. Аляксандр. — Было сапраўды шмат момантаў, якія захаплялі і якія засмучалі, якія напаўнялі радасцю і якія змушалі да прыкладання вялікіх намаганняў і цярплівасці, але заўсёды на гэтай дарозе стварэння і працы ў „Радыё Марыя“ Найсвяцейшая Панна Марыя ставіла людзей.

Дзякую Ёй за гэтых Яе слугаў, за тых, хто, падобна як Яна, адказалі на заклік Бога ў стварэнні і працы на карысць „Радыё Марыя“.

Cыходзячы з пасады дырэктара радыё, прашу Найсвяцейшую Маці Бога і нашу Маці, каб далей апекавалася гэтым Яе дзіцяткам, якім з’яўляецца „Радыё Марыя“ ў Беларусі, а таксама ўсімі Яе дзецьмі, якія прыкладаюць намаганні да таго, каб яно магло далей гучаць, і ўсімі тымі, хто слухае і падтрымлівае яго сваімі малітвамі і матэрыяльнымі сродкамі.

Дзякую Ёй за ўсё! Дзякую Богу за ўсё!»

Абноўлена 23.04.2019 12:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.