Пошук


20 красавіка, у вігілію ўрачыстасці Змёртвыхпаўстання Пана, у мінскіх парафіях адбылося благаслаўленне страваў на велікодны стол.

Парафіі наведалі біскупы, якія сустрэліся з парафіянамі і благаславілі прынесеныя імі стравы. Вернікі будуць спажываць гэтыя стравы на Вялікдзень, святкуючы Уваскрасенне Езуса Хрыста.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, благаславіў велікодныя стравы ў архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі.

      

Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр наведаў парафію Божага Цела, парафію св. Сымона і св. Алены ў Мінску і парафію Багародзіцы Апякункі сем'яў у Ждановічах.  

    

Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі благаславіў велікодныя стравы ў парафіі св. Антонія, парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску.

  

 

Абноўлена 22.04.2019 12:15
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.