Пошук

01.04.2019 12:31   Тэкст: кс. Юрый Дрозд / Фота: Ядзвіга Лепская / Catholic.by

30 сакавіка ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах адбылася штогадовая сустрэча малітоўных груп «Маці ў малітве», якая аб’яднала ўдзельніц з Пінскай дыяцэзіі.

Мерапрыемства праходзіла ў фармаце дня духоўных разважанняў. Мамы з розных парафій супольна маліліся за сваіх дзяцей, удзельнічалі ў Эўхарыстыі і пад кіраўніцтвам ксяндза Юрыя Дразда, дырэктара Катэхетычнага каледжа ў Баранавічах, разважалі над Божым словам.

Зыходзячы з таго, што 2019 год абвешчаны ў Касцёле на Беларусі Годам сям’і, асноўная ўвага ў разважаннях была звернута на прыклад Марыі як клапатлівай маці, гаспадыні і жанчыны глыбокай веры.

Падчас супольнага пасілку і перапынкаў на каву прысутныя мелі магчымасць падзяліцца сваімі думкамі і пачуццямі ў цёплай нефармальнай атмасферы.

 

Абноўлена 01.04.2019 13:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.