Пошук

28.03.2019 15:59   Тэкст і фота: Дар'я Семянько / Catholic.by

«Фіялетавы дзень», альбо Дзень хворых на эпілепсію, адзначалі ва ўсім свеце 26 сакавіка. Сёлета валанцёры Caritas з Магілёва вырашылі далучыцца да акцыі. 

Прыдумала гэтае свята дзевяцігадовая Кесідзі Мэган, якая пакутуе на эпілепсію. Дзяўчынка вырашыла паказаць, што нічым не адрозніваецца ад іншых дзяцей.

Ідэйным натхняльнікам мерапрыемства ў Магілёве стала 21-гадовая Марыя, якая таксама пакутуе на гэтую хваробу.

«Часта людзі з эпілепсіяй баяцца завесці сям’ю, уступіць у адносіны. Але трэба зразумець, што гэтыя мужчыны і жанчыны — такія ж, як усе», — адзначыла ўрач-псіхатэрапеўт Жанна Гукасава.

На жаль, падчас эпілептычнага прыпадку чалавек не можа сабе дапамагчы, таму людзям вакол яго трэба быць «падкаванымі». Урач дзіцячай абласной бальніцы Вікторыя Мігунова распавяла аб правілах першай дапамогі падчас прыступу. Аказваецца, не трэба ўкладваць чалавеку ў рот розныя прадметы, каб не пашкодзіць зубы і сківіцу. Дастаткова павярнуць яго галаву набок, каб не западаў язык, і дачакацца прыезду хуткай дапамогі.

Карысныя веды, дружалюбная атмасфера і падтрымка Марыі сталі вынікамі «фіялетавага дня» ў Магілёве.

Абноўлена 28.03.2019 16:02
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа