Пошук

02.03.2019 08:54   Паводле: Kс. Юрый Марціновіч / grodnensis.by

Kаманда святароў Гродзенскай дыяцэзіі, якая прадстаўляла Беларусь на XIII чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў, заняла 12-е месца.

Чэмпіянат праходзіў з 25 лютага па 1 сакавіка ў Ульцыне (Чарнагорыя).

Па выніках гульняў першае месца заняла каманда Партугаліі, другое — Босніі, трэцяе — Польшчы, якая апошнія шэсць гадоў была чэмпіёнам Еўропы ў гэтых спаборніцтвах.

Пра гэта паведамляе партал Гродзенскай дыяцэзіі Grodnensis.by.

Турнір па міні-футболе сярод святароў быў ініцыяваны духавенствам Аўстрыі. Першы чэмпіянат прайшоў у 2004 годзе ў Айзенштаце.

У сёлетнім турніры ў Чарнагорыі ўдзельнічала больш за 250 святароў з 17 каманд. Беларусь прадставілі святары Гродзенскай дыяцэзіі: у пашыраны склад каманды ўвайшло 15 чалавек.

Чэмпіянат Еўропы сярод каталіцкіх святароў па міні-футболе быў таксама часам інтэграцыі духавенства і магчымасцю сустрэцца са святарамі іншых краін. Праграма ўключала канферэнцыі на тэмы, якія датычылі духоўных каштоўнасцяў у спорце, і супольную малітву са штодзённай святой Імшой.

У 2020 г. чэмпіянат плануецца правесці ў Празе (Чэхія).

Фотарэпартаж з чэмпіяната ТУТ>>>

Абноўлена 02.03.2019 13:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа