Пошук

18.02.2019 17:51   Тэкст: Наталля Лаўрэнка / Catholic.by
Ілюстрацыйная выява. opoka.news

16 лютага мужчынская суполка «Жывога Ружанца» з мінскай парафіі св. Сымона і св. Алены здзейсніла пілігрымку ў Будслаў.

Супольнасць «Жывога Ружанца», якая складаецца з мужчын, існуе ў Чырвоным касцёле з 1996 г. пад кіраўніцтвам ксяндза каноніка Уладзіслава Завальнюка. Нядаўна да яе далучыўся біскуп Казімір Велікаселец, які штодзённа моліцца ўсе чатыры часткі Святога Ружанца.

Мужчыны з ружанцамі ў руках давяраюць Богу праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі не толькі свае інтэнцыі, але моляцца і за парафію, і за родную Беларусь.

Апоўдні перад цудатворным абразом Маці Божай Будслаўскай у нацыянальным санктуарыі мужчыны з суполкі «Жывога Ружанца» з парафіі св. Сымона і св. Алены ўзялі ўдзел у св. Імшы, цэлебрацыю якой узначаліў кс. канонік Уладзіслаў Завальнюк.

Абноўлена 18.02.2019 17:53
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця