Пошук

18.02.2019 15:30   Тэкст: Кс. Кірыл Бардонаў / Фота: Кацярына Адамчык / Catholic.by

16 лютага ў парафіі святога Яна Хрысціцеля, што ў сталічным мікрараёне Серабранка, прайшла сустрэча для моладзі, якая жыве і вучыцца ў Мінску.

У сустрэчы, арганізаванай духавенствам і вернікамі з чатырох мінскіх парафій — св. Яна Хрысціцеля ў Серабранцы, св. Яна Евангеліста ў Масюкоўшчыне, св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл) і катэдральнай парафіі Найсвяцейшага Імя Марыі, — узялі ўдзел каля 50 юнакоў і дзяўчат.

Сустрэча распачалася з малітвы Нешпараў і ў цэлым насіла інтэграцыйны характар. Падчас яе моладзь мела магчымасць пазнаёміцца паміж сабою і весела правесці час у цікавых размовах, гульнях, танцах і г.д.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа