Пошук

04.02.2019 11:39   Вольга Бiончык / Catholic.by

У нядзелю 3 лютага ў в. Чарнагубава (Нясвiжскі дэканат Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі) адбылася першая святая Імша. Яе цэлебраваў кс. Андрей Калядка, пробашч парафii святых Пятра i Паўла ў Капылi.

Перад Эўхарыстыяй вернiкi прыступiлi да сакрамэнту пакаяння i паяднання. На заканчэнне Імшы адбылося благаслаўленне свечак у гонар святога Блажэя, а таксама хлеба i вады ў гонар святой Агаты.

Удзел у Эўхарыстыi прыняло каля 20 чалавек.

Святая Імша будзе цэлебравацца ў вёсцы раз на месяц.

  

 

Абноўлена 04.02.2019 15:57
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа