Пошук

29.01.2019 15:37   Тэкст і фота: Дзмітрый Мельнікаў / Catholic.by

Падведзены вынікі дабрачыннай акцыі «Кілаграм», якая праходзіла ў крамах «Еўраопт» г. Магілёва ў снежні мінулага года.

Дзякуючы неабыякавым пакупнікам, работнікам крамы «Еўраопт» і валанцёрам дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas» было сабрана 25 падарункаў для дзяцей з асаблівасцямі развіцця.

Таксама 30 прадуктовых набораў і частка падарункаў адправіліся ў Аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў і людзей пажылога ўзросту Магілёўскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Прадстаўнікі «Caritas» дзякуюць усім, хто ўдзельнічаў у гэтай добрай справе.

Стаць валанцёрам і прыняць удзел у дабрачынных акцыях у Магілёве можна, патэлефанаваўшы на нумар:

+375 25 931 90 62 Яна Козыр

Падтрымаць дабрачынную дзейнасць «Карытас» можна праз сістэму АРІП (нумар паслугі 434 9831) або па USSD-запыце для абанентаў МТС: *222*16# (сума 2 рублі).

Абноўлена 29.01.2019 15:44
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця