Пошук

11.01.2019 15:22   Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота з архіва Caritas

15 студзеня супрацоўнікі і валанцёры Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі традыцыйна наведаюць падапечных Дома начнога знаходжання ў Мінску на Ваўпшасава, 42.

Пасля дзялення аплаткай і выказвання адзін аднаму віншаванняў са святамі Новага года і Калядаў адбудзецца традыцыйная вячэра, а таксама раздача падарункаў і сродкаў першай неабходнасці.

Падтрымаць праект «Сталовая для бяздомных» можна праз сістэму АРІП (нумар паслугі 434 9831) ці па USSD-запыце для абанентаў МТС: *222*16# (сума 2 рублі = адна вячэра).

Абноўлена 11.01.2019 16:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа