Пошук

08.01.2019 14:01   Кс. Андрэй Рылка / Фота: Уладзіслаў Козел / Catholic.by

3 студзеня пінская катэдральная базыліка сабрала святароў і кансэкраваных асобаў з усёй дыяцэіі на калядную аплаткавую сустрэчу.

У межах сустрэчы яе ўдзельнікі мелі магчымасць духоўна засяроддзіцца ў супольнай малітве падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, перажывання сумеснай Эўхарыстыі, дзялення аплаткай і святочнымі віншаваннямі.

Падчас прынагоднай св. Імшы біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка заахвоціў удзельнікаў сустрэчы дзяліцца радасцю Евангелля на месцах свайго служэння.

Іерарх падзякаваў святарам і кансэкраваным асобам за іх ахвярнае служэнне на Палессі.

У сваю чаргу прадстаўнікі духавенства і манаскіх супольнасцяў склалі біскупу Антонію віншаванні з нагоды свята Божага Нараджэння і яго ўласнага дня нараджэння, жадаючы далейшых плёнаў у працы і благаслаўлення ад Дзіцяткі Езуса ў пастырскім служэнні на Піншчыне.

Абноўлена 08.01.2019 16:43
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.