Пошук

08.01.2019 13:59   Кс. Андрэй Рылка / Фота: Уладзіслаў Козел / Catholic.by

З 2 па 4 студзеня ў духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску адбылася фармацыйная сустрэча міністрантаў Пінскай дыяцэзіі.

На працягу трох дзён некалькі дзясяткаў маладых прадстаўнікоў літургічнай службы алтара з розных парафій дыяцэзіі знаёміліся з асаблівасцямі паасобных форм служэння ў Касцёле. Акрамя заняткаў, юнакі мелі магчымасць паспаборнічаць у гульнях па міні-футболе і праявіць свае спартыўныя здольнасці.

З калядным візітам і святочнай праграмай міністранты таксама наведалі пастаяльцаў Лагішынскага дома міласэрнасці.

Падчас сустрэчы міністранты сталі ўдзельнікамі аплаткавай каляднай сустрэчы святароў Пінскай дыяцэзіі.

Юнакі, якія разважаюць над сваім пакліканнем, мелі магчымасць паразмаўляць з семінарыстамі і святарамі, памаліцца ў непаўторнай атмасферы Пінскай семінарыі.

Абноўлена 08.01.2019 16:47
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.