Пошук

02.01.2019 15:03   Анжэла Кучынская / Catholic.by

29 снежня ў парафii св. Мiхала Арханёла ў Iвянцы адбылося каляднае спартыўнае спаборнiцтва па дзюдо. Арганiзатарамi спаборнiцтва сталi касцёл святога Мiхала і спартыўны клуб «Вiтаўт», якi дзейнiчае пры ім.

Адкрыццё клуба адбылося ў кастрычнiку. Пробашч парафіі айцец Лех Баханэк OFM Conv благаславiў форму для заняткаў дзюдо, а юныя спартсмены прамовілi хрысцiянскую прысягу, паабяцаўшы перамагаць самiх сябе, свае слабасцi, змагацца за чысцiню сэрца, пазнаваць Бога ў Касцёле і служыць Яму як свайму Валадару.

Заняткi клуба адбываюцца ў спартыўнай зале касцёла. У клубе займаецца больш за 50 чалавек, многія з якіх скаўты і міністранты.

Заняткi па дзюдо i самба ўмацоўваюць не толькi фiзiчна, але i маральна, загартоўваюць характар юных спартсменаў.

Вялiкую ўвагу развiццю спорту ў Iвянцы, а ў прыватнасцi развiццю дзюдо i самба надаюць любімыя дзецьмі трэнеры Віктар Мiцкевiч, майстар спорту па дзюдо і самба, двухразовы пераможца чэмпіянату СССР, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету, неаднаразовы пераможца міжнародных турніраў па дзюдо, і яго пляменнік Ілля Мiцкевiч, чэмпіён Беларусі і віцэ-чэмпіён Еўропы.

Клуб працуе ў у вельмі цеснай сувязі з бацькамі. Яны рэгулярна цікавяцца дасягненнямі дзяцей і прымаюць удзел у розных працах і акцыях клуба, каб стварыць дзецям добрыя ўмовы для трэніровак.

Айцец Лех Баханэк таксама робiць усё магчымае, каб дзецям было ўтульна i камфортна займацца ў зале. Супольнымі сiламi ў зале было праведзена ацяпленне. Пры касцёле арганізаваны спартыўная, трэнажорная і гульнявая пляцоўкі. Увогуле пробашч сам падтрымлiвае здаровы лад жыцця, рэгулярна займаецца спортам, што з’яўляецца добрым прыкладам для дзяцей.

Трэба адзначыць, што такое спаборнiцтва праходзiла ў Iвянцы ўпершыню. На яго былі запрошаны маленькія дзюдаісты з Валожына. На пачатку мерапрыемства айцец Лех благаславiў усiх удзельнiкаў i пажадаў перамагаць сумленна.

Нягледзячы на тое, што дзецi займаюцца ўсяго некалькi месяцаў, яны змаглi паказаць добрую тэхнiку вядзення барацьбы.

Эстэтыка гэтай барацьбы — яе вытанчаная тэхнiка з эфектыўнымi кiдкамi i зачараваннем этыкету — заваражыла ўсiх гасцей. А iх у гэты дзень сабралася нямала. Прыйшлi «пахварэць» за дзяцей бацькi, бабулi, дзядулi, сябры.

Напрыканцы мерапрыемства пераможцы былi ўзнагароджаны медалямi i дыпломамi. Пасля ўсiх удзельнiкаў каляднaга спаборнiцтва чакаў салодкi стол у кляштары, якi арганiзавалi бацькi.

Парафія спадзяецца, што прысутнасць пры ёй такіх спартыўных груп не толькі будзе садзейнічаць фізічнаму развіццю дзяцей, але і дапаможа накіраваць іх на хрысціянскія каштоўнасці.

 

Абноўлена 02.01.2019 17:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.