Пошук

26.12.2018 12:06   Тэкст і фота: с. Дар’я Галубкова OV / Catholic.by

У вігілію ўрачыстасці Божага Нараджэння біскуп Алег Буткевіч наведаў Віцебскі абласны радзільны дом.

Візіт у гэтую ўстанову аховы здароўя біскупа Віцебскага, якога суправаджалі намеснік дырэктара дабрачыннага фонду «Адкрытыя сэрцы» Іван Пузанаў і валанцёр фонду Вольга Чаркасава, а таксама супрацоўніца Caritas Віцебскай дыяцэзіі с. Дар'я Галубкова, адбыўся па запрашэнні галоўнага ўрача Алены Леановіч 

Біскуп Алег Буткевіч павіншаваў маладых маці з нараджэннем дзяцей, а таксама з надыходзячымі святамі Нараджэння Пана і Новым годам, благаславіў немаўлят і ўручыў падарункі, падрыхтаваныя сумесна фондам «Адкрытыя сэрцы» і Caritas Віцебскай дыяцэзіі.

   

 

Абноўлена 26.12.2018 13:00
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа