Пошук

24.12.2018 12:10   Паводле: President.gov.by / Catholic.by

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі, якія адзначаюць Божае Нараджэнне 25 снежня.

Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас са святам Раства Хрыстовага. Яго нязгаснае святло сагравае сэрцы людзей самымі цёплымі пачуццямі.

Раство ўмацоўвае веру ў дабро. Напаўняе духоўнымі сіламі. Дапамагае спасцігнуць вечныя каштоўнасці — любоў, міласэрнасць, уменне дараваць. Сцвярджае ў грамадстве лепшыя хрысціянскія традыцыі — шанаванне бацькоў, якія падарылі жыццё, непарушнасць сямейных вузаў, адданасць роднай зямлі.

Няхай глыбокі сэнс вялікай урачыстасці спадарожнічае ўсім вашым добрым справам і пачынанням.

Шчаслівага Раства, здароўя, міру і дабрабыту вам і вашым блізкім!

Аляксандр Лукашэнка

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.