Пошук

06.12.2018 10:45   Catholic.by

4 снежня ў мінскім Доме начнога знаходжання (Ваупшасава, 42) валанцёры дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі разам з бяздомнымі перад вячэрай афармлялі і абклейвалі свечкі, якія будуць рэалізоўвацца да святаў Божага Нараджэння і Новага года. Гэтыя свечкі можна будзе набыць у парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Усе сабраныя сродкі пойдуць на ўтрыманне Дзіцячага дабрачыннага цэнтра св. Лукі ў Ляскоўцы, дзе жывуць дзеці з анкалагічнымі захворваннямі разам з апекунамі, а таксама ў падтрымку праекта «Сталовая для бяздомных».

Далучыцца да акцыі могуць усе жадаючыя.

Падтрымаць яе можна праз сістэму АРІП (нумар паслугі 434 9831) або па USSD-запыту для абанентаў МТС: *222*16# (сума 2 рублі).

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця