Пошук

26.11.2018 12:45   Паводле: tvp.info / Catholic.by

Пасля перамогі на дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне 2018», які 25 лістапада прайшоў у Мінску, польская ўдзельніца Раксана Вэнгель падзякавала Богу.

13-гадовая полька спявала песню Anyone I Want to Be, словы якой — часткова на англійскай, часткова на польскай мове. Па выніках конкурсу яна была прызнана лепшай з 20 удзельнікаў конкурсу з розных краін.

Пасля абвяшчэння вынікаў конкурсу спявачка-падлетак сказала:

«Мая песня кажа пра тое, што самае галоўнае — гэта мары, якія кожнаму могуць дапамагчы дасягнуць усяго.

Я хачу падзякаваць Польшчы, усёй Еўропе, маім танцоркам, сям’і, сябрам і Богу.

Дзякую таксама Беларусі за арганізацыю конкурсу».

Фінальны канцэрт дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне 2018» прайшоў у Мінск-арэне, дзе сабралася больш за 15 тыс. гледачоў. Пераможца быў вызначаны на падставе галасавання членаў журы, а таксама галасавання ў інтэрнэце. Сёлета ў конкурсе выступіла рэкордная колькасць удзельнікаў — прадстаўнікі 20 розных краін ва ўзросце ад 9 да 15 гадоў. Ужо ў другі раз фінал дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачання» прайшоў у Мінску, а Польшча перамагла ў ім упершыню.

Абноўлена 27.11.2018 11:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.