Пошук

27.11.2018 11:28   Тэкст і фота: Андрэй Юхнік / Catholic.by

25 лістапада ва ўрачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, якая лічыцца таксама «нядзеляй пакліканняў», семінарысты і выхавацелі Міждыяцэзіяльнай Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне наведвалі парафіі дыяцэзіі.

Асноўная мэта такіх выездаў — супольная малітва разам з вернікамі, а таксама сведчанні аб пакліканні і дзейнасці семінарыі, а таксама падзяка за ахвяраванні і малітвы ў інтэнцыі пакліканняў.

Семінарыйны музычны гурт AVE разам з рэктарам кс. Віталем Вайцяхоўскім наведаў парафіяльную супольнасць у Цудзенішках (Ашмянскі дэканат).

Семінарысты падрыхтавалі разважанні для адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой маліліся разам з парафіяй аб святарскіх і манаскіх пакліканнях. Святую Імшу ўзначаліў рэктар Міждыяцэзіяльнай Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне кс. Віталій Вайцяхоўскі.

Падчас Імшы быў прачытаны ліст Канферэнцыі Каталіцкіх біскупаў Беларусі на нядзелю Хрыста Валадара. На заканчэнне ўрачыстасці адбыўся музычны канцэрт гурта AVE.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця