Пошук

08.11.2018 08:00   Паводле: а. Віталій Слука SP / grodnensis.by / Catholic.by

2–4 лістапада ў Шчучыне прайшлі Піярскія дні моладзі. На сустрэчу з Богам і бліжнім прыбыло каля 60 маладых людзей з піярскіх парафій Ліды і Шчучына.

Дэвізам ПДМ сталі словы «Бог — наш Айцец, і хваліць Яго проста».

Усе канферэнцыі ў межах сустрэчы былі звязаны з Асобай Бога Айца, якога ўдзельнікі яшчэ больш пазнавалі як любячага Тату, міласэрнага і ласкавага.

Акрамя падрыхтаваных айцамі піярамі разважанняў на гэтую тэму, моладзь праз працу ў групах спрабавала сама акрэсліць, які ёсць наш Нябесны Айцец, разважаючы над сямю просьбамі малітвы Панскай.

Моладзь мела магчымасць асабістай сустрэчы з Богам Айцом у адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, Набажэнстве Святла і аднаўленні абяцанняў хросту, а таксама падчас супольнай Эўхарыстыі.

У праграме быў час і на тое, каб юнакі і дзяўчаты бліжэй пазнаёмілася паміж сабою праз розныя інтэграцыйныя гульні, забавы і танцы.

Айцы піяры спадзяюцца, што сёлетнія Піярскія дні моладзі прынясуць багаты духоўны плён у жыцці кожнага ўдзельніка.

Абноўлена 08.11.2018 11:19
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця