Пошук

31.10.2018 15:42   Catholic.by

У Асіповічах прайшло благаслаўленне кляштара Кангрэгацыі Сясцёр святой Ядвігі ад Беззаганнай Багародзіцы Панны Марыі (ядвіжанак). Урачыстая падзея адбылася 20 кастрычніка.

Гэтага дня сёстры ядвіжанкі чакалі з таго часу, калі распачалі сваё служэнне ў парафіі Божай Міласэрнасці 16 гадоў таму. Галоўным апекуном дома быў абраны святы Юзаф. 

Благаслаўленне здзейсніў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB, які сваімі намаганнямі і радамі паспрыяў заснаванню гэтага дома. На ўрачыстасці прысутнічаў таксама дэкан Бабруйскага дэканату кс. канонік Андрэй Яркавец. У святкаванні гэтай вельмі важнай і радаснай для сясцёр падзеі ўдзельнічалі айцы францішкане Натанаэль Войтала OFM, пробашч парафіі ў Асіповічах, і Аляксей Рамановіч OFM, пробашч парафіі ў Слуцку, якія запрасілі сясцёр да сумеснага служэння і працуюць з імі з самага пачатку гісторыі супольнасці ядвіжанак на Беларусі.

Сярод гасцей былі Генеральная настаяцельніца ядвіжанак маці Шымона з Генеральнай вікарыяй маці Вінцэнцыяй, якія два гады таму далі пачатак гэтай справе, Правінцыяльная настаяцельніца маці Рафаэля, якая, нягледзячы на адлегласць, радаю і практычнай дапамогай падтрымлівала сваіх сясцёр і справу будаўніцтва дома, Правінцыяльная вікарыя с. Давіда і іншыя сёстры.

Цяпер сёстры ядвіжанкі маюць дом з капліцай, у якой заўсёды прысутны Езус у Найсвяцейшым Сакрамэнце, дзе могуць праслаўляць Бога і прасіць аб ласках для людзей, сярод якіх працуюць, і для ўсяго Касцёла.

 

Абноўлена 31.10.2018 15:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця