Пошук

31.10.2018 11:26   Catholic.by
Фота Віктара Ведзеня

30 кастрычніка падчас Імшы ў мінскай архікатэдры, падчас якой маліліся за арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з нагоды яго імянін, іерарх адзначыў, што Касцёл павінен быць гатовы да зменаў у душпастырстве.

Паводле слоў Мітрапаліта, у пошуку паклікання моладзі можа быць карыснай валанцёрская праца, а ў душпастырстве варта звярнуць увагу на музыку і спорт.

Як зазначыў іерарх, для рэалізацыі такіх прапаноў неабходны «адпаведны план душпастырства моладзі», выпрацаваны разам з ёй.

«Прыйшоў час адмовіцца ад формулы: "У нас так заўсёды было і няма неабходнасці ўводзіць змены", — сказаў арцыбіскуп. — Такое мысленне памылковае.

Змяняюцца часы і выклікі. Старыя душпастырскія метады не заўсёды эфектыўныя і прывабныя. Як інтэрнэт замяніў тэлеграф у перадачы інфармацыі, таксама і новыя душпастырскія метады павінны ўдасканальвацца, натуральна, з захаваннем выпрабаваных часам метадаў».

Фота Віктара Ведзеня

Падрабязней:

Паводле Мітрапаліта, рашэнні Сіноду — як настольная кніга для біскупаў, святароў, кансэкраваных асобаў і свецкіх, якія займаюцца душпастырствам моладзі.

«Вучэнне Евангелля і Касцёла павінна быць дастасавана ў штодзённай пастырскай практыцы, бо інакш мы будзем прапаноўваць моладзі пустую шакаладную ўпакоўку без якаснага швейцарскага шакаладу», — заключыў іерарх.

Абноўлена 01.11.2018 10:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа