21 кастрычніка вернікі парафіі святых Лукі і Марціна ў Мінску (м-н Курасоўшчына) з удзелам біскупа Юрыя Касабуцкага адзначылі свой парафіяльны фэст.
Маладая каталіцкая супольнасць, створаная некалькі гадоў таму, якой духоўна апякуецца вікарый сталічнай парафіі св. Сымона і св. Алены кс. Дзмітрый Чупрын, пакуль не мае сваёй святыні і моліцца ў памяшканні ЖЭСа.
Цэлебрацыю св. Імшы з нагоды парафіяльнай урачыстасці ўзначаліў тут Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі. Пастыр умацаваў вернікаў Курасоўшчыны прамоўленым Божым словам, у якім на прыкладзе святога Лукі, апекуна парафіі, заахвоціў іх да жыцця паводле Хрыстовага Евангелля.