Пошук

18.10.2018 12:13   Тэкст і фота: Андрэй Юхнік / Catholic.by

17 кастрычніка, які выдаўся незвычайна цёплым і сонечным для гэтага часу, навучэнцы Гродзенскай духоўнай семінарыі разам з прэфектам кс. Андрэем Лішко сустрэліся з вучнямі больцішскай і пелясскай школ, каб згуляць у футбол з камандамі абедзвюх школ.

Надвор’е спрыяла добрай гульні. Потым адбылося ўзнагароджванне ўдзельнікаў міні-турніру: кожны атрымаў маленькі пачастунак.

Хлопцы і дзяўчаты маглі паразмаўляць з будучымі святарамі пра іх жыццёвы выбар.

Сустрэча прынесла шмат эмоцый і ўражанняў вучням і супрацоўнікам школ. Семінарысты ў сваю чаргу атрымалі магчымасць падзяліцца радасцю перажывання свайго паклікання, а таксама даць прыклад веры і асабістай культуры.

Абноўлена 18.10.2018 12:44
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа