Пошук

12.10.2018 21:25   Тэкст і фота: Мікола Гракаў / Catholic.by

Увечары 12 кастрычніка ў нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай распачалася малітоўная сустрэча моладзі ў інтэнцыі Сіноду Біскупаў, у якой бяруць удзел каля сотні юнакоў і дзяўчат.

На пачатку сустрэчы перад цудатворным абразом Маці Божай у будслаўскай святыні цэлебрацыю св. Імшой за біскупаў, сабраных у Рыме на Сінод на тэму «Моладзь вера і распазнанне паклікання», узначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

Вітаючы прысутных, іерарх адзначыў, што быў прыемна здзіўлены такой вялікай колькасцю ўдзельнікаў малітоўнай сустрэчы.

У прывітальным слове і прамоўленай падчас Імшы гаміліі ён растлумачыў асноўныя мэты і заданні Сіноду Біскупаў, а таксама падкрэсліў важную ролю, якую моладзь паклікана адыгрываць у Касцёле і ў грамадстве.

Арганізатарам моладзевай малітвы ў інтэнцыі Сіноду Біскупаў, які цяпер праходзіць у Рыме, выступіла парафія ў Будславе на чале з яе пробашчам кс. Дзміітрыем Дубовікам.

Пасля св. Імшы гасцінныя гаспадары пачаставалі ўдзельнікаў сустрэчы смачнай вячэрай, пасля чаго юнакі і дзяўчаты вярнуліся ў святыню, да цудадзейнага абраза Маці Божай, дзе пачулі канферэнцыю, падрыхтаваную для іх кс. Паўлам Тронам, і да поўначы застануцца на адарацыі ў інтэнцыі Сіноду Біскупаў.

Абноўлена 15.10.2018 11:59
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.