Пошук

04.10.2018 00:15   Catholic.by

12 і 13 кастрычніка ў Будславе каталіцкая моладзь будзе маліцца ў інтэнцыі Сіноду Біскупаў, які пройдзе ў Рыме на тэму «Моладзь, вера і распазнанне паклікання» з 3 па 28 кастрычніка.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя, а асабліва моладзь з іншых парафій. Для гасцей прадугледжаны начлег (з сабой трэба мець спальнік і карымат).

Дабрачынны ўнёсак — 10 рублёў. Пра свой удзел арганізатары просяць папярэдзіць загадзя па тэлефоне +375 (33) 669 86 12  (кс. Павел)

Расклад:

12 кастрычніка (пятніца)

  • 18.00 – святая Імша
  • 19.00 – вячэра
  • 20.00 – канферэнцыя
  • 21.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (прыкладна да поўначы)

13 кастрычніка (субота)

  • 9.00 – сняданак
  • 10.00 – экскурсія
  • 12.00 – святая Імша
  • 14.00 – абед
  • 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • 16.30 – заканчэнне
Абноўлена 12.10.2018 15:24
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.