Пошук

12.10.2018 15:38   Валянціна Навіцкая / Catholic.by
фота Віталія Палінеўскага

Сёлета споўнілася 80 гадоў, як адышла ў вечнасць св. Фаўстына Кавальская. З гэтай нагоды ў мінскай парафіі святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) 7 кастрычніка прайшла св. Імша, а таксама сустрэча з манахіняй Канстанцыяй з Паставаў.

Пасля Імшы вернікі ўшанавалі рэліквіі святой Фаўстыны.

На сустрэчы быў прадстаўлены жыццёвы і духоўны шлях святой, абранай Божым Провідам, каб стаць вястункай Яго Міласэрнасці.

фота Валянціны Навіцкай

Сястра Канстанцыя таксама падзялілася сведчаннем пра цуды, якія здзяйсняе Бог пасля малітваў, скіраваных да св. Фаўстыны, паказваючы, што ўшанаванне Божай Міласэрнасці прыносіць духоўны плён.

Прысутныя акунуліся ў час, калі жыла св. Фаўстына, у яе давер Міласэрнаму Езусу, які паказвае кожнаму сваю вялікую любоў.

Завяршыла сустрэчу малітва Вяночка да Божай Міласэрнасці. Акрамя таго, манахіня Канстанцыя расказала пра неабходныя сакрамэнты пакаяння і Эўхарыстыі і пра тое, якую ролю яны адыгрывалі ў жыцці св. Фаўстыны.

Абноўлена 12.10.2018 15:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа