Пошук


7 кастрычніка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч асвяціў адноўленую капліцу на могілках у парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Воўпе (Мастоўскі дэканат).

Асвячэнне адбылося на заканчэнне сёлетняй адпустовай урачыстасці ў гонар Маці Божай Ружанцовай і ў дзень кананічнай візітацыі парафіі.

Kапліца з бутавага каменя была пабудавана ў 1873 г. на новых парафіяльных могілках, а сёлета быў праведзены яе грунтоўны рамонт.

Пачэсная справа аднаўлення сакральнага будынка стала плёнам намаганняў пробашча парафіі кс. каноніка Віктара Мыслюка і шматлікіх ахвярных людзей, якія падтрымалі гэтую справу матэрыяльна і духоўна.

Асвячаючы капліцу, біскуп Кашкевіч выказаў удзячнасць усім, хто паспрыяў таму, каб яна «атрымала новае жыццё».

«Няхай Богу будзе падзяка за гэтую адноўленую капліцу, якая была ўзведзена стараннямі вашых продкаў», — дадаў іерарх.

Ва ўрачыстасці бралі ўдзел шматлікія парафіяне, якія не хавалі сваёй узрушанасці і радасці.

Адноўленая незадоўга да ўрачыстасці Усіх Святых і ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў капліца стане месцам, дзе мясцовыя католікі будуць маліцца за памерлых продкаў, якія спачываюць на гэтых могілках.

 

Абноўлена 09.10.2018 11:47
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа