Пошук

09.10.2018 10:48   Тэкст і фота: Яўген Амасёнак / Catholic.by

8 кастрычніка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшоў дзень засяроджання. Духоўным айцом для семінарыстаў на гэты асаблівы час малітвы і разважання стаў кс. Юрый Кузьміч, пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары.

Падчас духоўных практыкаванняў будучыя святары мелі магчымасць больш уважліва прыгледзецца да свайго жыцця, аднавіць першапачатковы запал служэння Богу і бліжняму, які прывёў іх у семінарыю, а таксама зрабіць рахунак сумлення з таго, якое месца ў іх сэрцах займае Хрыстус.

Дзякуючы разнастайным жыццёвым прыкладам, якія прыводзіў кс. Юрый Кузьміч, семінарысты глыбей усвядомілі прыгажосць, сэнс і веліч свайго жыццёвага паклікання.

Семінарыйная супольнасць вельмі ўдзячная кс. Юрыю за прысвечаны час, за шчырасць і жаданне падзяліцца з іншымі досведам асабістай сустрэчы з Хрыстом.

 

Абноўлена 09.10.2018 11:20
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.